Архіў навін - Лукская СШ
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

19.11.18

Да сямідзесяцігоддзя з дня нараджэння Я.Янішчыц

Сёлетні год у Беларусі праходзіць пад знакам творчасці знакамітай паэтэсы Яўгеніі Янішчыц

   Сёлетні год у Беларусі праходзіць пад знакам творчасці знакамітай паэтэсы Яўгеніі Янішчыц. Да 70-годдзя з Дня нараджэння паэткі прымеркаваны паэтычныя чытанні, святы паэзіі і конкурсы. На Піншчыне, радзіме паэткі, з нагоды юбілейнай даты адбыўся агляд-конкурс яе творчасці.

   А ў нашай школе да гэтай даты была прыўрочана літаратурна-музычная гасцёўня “ Летуценніца на скразняках эпох”. Прайшла яна суботнім ранкам 17 лістапада. Дзень выдаўся цудоўны, сонечны, якіх у лістападзе бывае вельмі мала. Нібыта сама Я. Янішчыц чакала гасцей. А яны не заставілі сябе доўга чакаць. Прыйшло іх шмат (чаму мы вельмі рады): вучні старэйшых класаў, настаўнікі школы, ветэраны працы, загадчыца сельскай бібліятэкі.

   Гаспадарамі на гэтым свяце з’яўляліся вучні 7 класа. Яны паведалі прысутным пра гэтую загадкавую паэтэсу, складаны яе лёс, пра вялікую і несваечасовую страту для беларускай паэзіі. Струменьчыкамі крынічкі бруіліся радочкі вершаў Я. Янішчыц, якія прабіваліся да самых глыбінь чалавечай душы. А радкі песні Б. Акуджавы, якія прагучалі у самым пачатку, стваралі ўражанне прысутнасці самой паэтэсы.

 

И друзей созову, на любовь свое сердце настрою...

А иначе зачем на земле этой вечной живу?

Собирайтесь-ка, гости мои, на мое угощенье,

Говорите мне прямо в лицо, кем пред вами слыву,

Царь небесный пошлет мне прощение за прегрешенья...

А иначе зачем на земле этой вечной живу.

                                                               Булат Акуджава

 

У канцы мерапрыемства на самой справе ўсіх удзельнікаў чакалі чай і салодкія пачастункі.

 

В.П. Вайцюк, настаўнік беларускай мовы і літаратуры