Архіў навін - Лукская СШ
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

11.12.21

Святло паэзіі М. Багдановіча

2021 год – юбілейны для Максіма Багдановіча. 9 снежня адзначаецца 130-годдзе з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры. Не абышлі гэтую важную дату і ў Лукскай сярэдняй школе. Тут 11 снежня прайшла літаратурная гасцёўня “Святло паэзіі М. Багдановіча”.

   Спачатку дзеці пазнаёміліся з кніжнай выставай, прысвечанай класіку, якая дапамагла ўзнавіць атрыманыя раней веды пра М. Багдановіча. Затым успомнілі вершы яго, вывучаныя ў папярэдніх класах, і нават праспявалі знакаміты раманс “Зорка Венера”. Падвялі вынікі гасцёўні з дапамогай крыжаванкі “Вянок” па аднайменнаму адзінаму зборніку Багдановіча, выдадзенаму пры жыцці.

Паэт, публіцыст, літаратуравед, перакладчык, М. Багдановіч уваходзіць у нашу свядомасць з першых школьных чытанняў і застацца на ўсё жыццё як сімвал гарачай любові да Радзімы і веры ў творчыя сілы народа.

В.П. Войтюк