У суботу 19 лютага ў нашай школе сярод вучняў 3-8 класаў праходзіў моўны турнір “Займальна па-беларуску…”, прысвечаны Дню роднай мовы. У самым пачатку з дапамогай прэзентацыі ўдзельнікі мерапрыемства ўспомнілі паходжанне гэтага свята, затым перайшлі да конкурснай праграмы.
Асаблівую цікавасць у дзяцей выклікала разгадванне рэбусаў па- беларуску. А конкурс “Моўны дождж” выклікаў сапраўдны дух спаборніцтва, бо кожны стараўся скласці як мага больш беларускіх слоў з літар, якія “праліліся з хмары”.
З дапамогай слоў, да якіх патрэбна было падабраць рыфмы, паспрабавалі хоць на хвілінку стаць паэтамі і ўбачылі, што гэта далёка не проста. А ўзнаўленне прыказак дапамагло вучням не проста ўспомніць алфавіт, але і адзначыць, якое месца займае кожная літара ў ім. Час праляцеў непрыкметна. Разыходзіліся дзеці з адчуваннем, што наперадзе свята.
Вайцюк В.П.