Архіў навін - Лукская СШ
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

07.03.26

Гонар, сіла і душа народа

У Лукскай школе 7 сакавіка прайшоў незвычайны квест, прысвечаны Году беларускай жанчыны. Дзве каманды вучняў адправіліся ў падарожжа па старонках гісторыі, каб даведацца пра тых, хто праславіў нашу зямлю — ад старажытных князёўнаў да сучасных герояў.

Маршрут складаўся з некалькіх тэматычных станцый:

  • «Святыя і княгіні»: тут успаміналі Еўфрасінню Полацкую, Рагнеду і Францішку Уршулю Радзівіл.
  • «Подзвіг жанчыны на вайне»: станцыя, прысвечаная жанчынам у гады вайны — Веры Харужай і Зінаідзе Тусналобавай-Марчанка.
  • «Навука і тэхналогіі»: вучні даведаліся пра касманаўтку Марыну Васілеўскую, генетыка Любоў Хатылёву і іншых навукоўцаў.
  • «Код нацыянальнай культуры»: самае вясёлае выпрабаванне — загадкі пра рушнік, сарочку, пояс і намітку. Усе з задавальненнем адгадвалі беларускія народныя галаломкі.
  • «Беларуская ракета»: станцыя, прысвечаная легендарнай біятланістцы Дар'і Домрачавай. Тут правяралі не толькі веды пра яе перамогі, але і «снайперскую» меткасць.

Фіналам стала станцыя «Ты — працяг гісторыі», дзе кожны ўдзельнік змог паразважаць пра тое, якую справу ён зробіць для Беларусі.