Архив новостей - Лукская СШ

Архив новостей

05.09.2020

“Мяне Беларусь збеларушвае, чаруючы моваю шчыраю”

Дзень беларускага пісьменства

У суботу 5 верасня ў нашай школе прайшло мерапрыемства “Мяне Беларусь збеларушвае, чаруючы моваю шчыраю”, прысвечанае Дню беларускага пісьменства, на якое завіталі вучні  8 і 9 класаў.

Удзельнікі мерапрыемства прасачылі станаўленне  пісьменнасці ад Кірыла і Мефодзія да нашага часу. Падрабязна спыніліся на асветніцкай дзейнасці Е. Полацкай (ХII ст.), Ф. Скарыны (ХVI ст.)., успомнілі , з якой нагоды зарадзілася свята беларускай пісьменнасці. Прыйшлі да высновы, што сяброўства з кнігай адкрывае шырокія гарызонты перад чалавекам. А менавіта беларуская кніга дазволіць зазірнуць у цікавы і непаўторны свет нацыянальнай культуры, адчуць асалоду ад шматграннай прыгажосці роднага слова.

Вучні прынялі удзел у віктарыне па беларускіх прыказках і прымаўках, чыталі вершы, прысвечаныя роднай мове.

Вайцюк В. П.