Архив новостей - Лукская СШ

Архив новостей

01.09.2020

Я вырос здесь, и край мне этот дорог!

Первый урок нового учебного года

1 верасня ў 9 класе Лукскай школы, як і па ўсёй Беларусі, прайшоў першы ўрок на тэму  "Я вырос здесь, и край мне этот дорог". Змест урока быў пабудаваны на матэрыяле “малой радзімы” і яе значэнні ў жыцці кожнага чалавека.На ўроку гучалі патрыятычныя песні, легенды пра паходжанне назваў паселішчаў, у якіх пражываюць навучэнцы. Яны даведаліся пра лёс нацыянальнай святыні- крыж Е. Полацкай. Цікавасць да сучаснасці і мінулага свайго краю, здольнасць шанаваць гістарычную і культурную спадчыну, любавацца і шанаваць своеасаблівасць і прыгажосць роднай прыроды - усё гэта дазваляе развіваць каштоўнаснае стаўленне да малой радзімы і асабістае дачыненне кожнага чалавека да яе лёсу.


Вайцюк В. П.