Архив новостей - Лукская СШ

Архив новостей

05.09.2015

Дзень беларускага пісьменства

гшдншдгролдр

Дзень беларускага пісьменства традыцыйна адзначаецца ў нашай краіне ў першую нядзелю верасня. У гэтым годзе сталіцай святкавання абраны горад Шчучын. У нашай школе таксама прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаны гэтаму Дню. А ў суботу адбыўся ранішнік “Мову матчыну шануйце” для малодшых школьнікаў.

На свята да нас завітаў дзед Абыдзісвет, які многа чаго расказаў дзецям пра кнігі, у тым ліку пра факсімільнае выданне кніг Ф. Скарыны. А дзеці ў сваю чаргу расказалі, што яны даведаліся з кніг, чым яны ім карысны, як трэба абыходзіцца з кнігамі, каб яны даўжэй служылі, прачыталі любімыя вершы.

Святочны настрой вучняў быў падтрыманы гучаннем песен пра беларускую мову, родную Беларусь.

Лукская средняя школа Кобринского района