Архив новостей - Лукская СШ

Архив новостей

03.03.2016

Чытаем разам Крапіву

Трэцяга сакавіка ў Сусветны дзень пісьменніка ў нашай школе, як і ва ўсім Кобрынскім раёне, прайшла акцыя “Чытаем разам Крапіву”, якая была прымеркавана да 120-годдзя нараджэння Кандрата Крапівы (5 сакавіка).


У межах гэтай акцыі ў кожным классе на трэцім уроку 10 хвілін было адведзена на творчасць гэтай неардынарнай асобы для Беларусі. А ў 11 классе ўрок беларускай мовы па тэме “Складаны сказ” быў праведзены на аснове выказванняў беларускіх крытыкаў і пісьменнікаў аб ролі Крапівы ў беларускай літаратуры, а таксама на афарызмах з баек і вершаў К. Крапівы. Выкарыстоўваліся загадкі аўтара, звязаныя з амонімамі.

На першым паверсе школы была падрыхтавана кніжная выстаўка “Патрыярх беларускай сатыры”, дзе дзеці маглі пазнаёміцца непасрэдна з самімі творамі К. Крапівы і выказваннямі пра яго. У кабінеце беларускай мовы быў аформлены стэнд, прысвечаны інтэрв’ю з унучкай Крапівы Аленай Атраховіч аб жыцці сатырыка.


Сярод 8-10 классаў быў праведзены конкурс малюнкаў па байках К. Крапівы.

Пасля шостага ўрока ўсе жадаючыя змаглі паспрабаваць свае сілы ў напісанні дыктанта па тэксце з п’есы “Хто смяецца апошнім”. Пасля напісання дыктанта ўсе ўдзельнікі змаглі праверыць сябе па арыгіналу тэкста, што дэманстраваўся па тэлевізары. Вучні, якія атрымалі адзнаку, што іх задавальняе , мелі мажлівасць атрымаць яе і ў журнал.

Напярэдадні Сусветнага дня пісьменніка, 2 сакавіка, вучні старэйшых класаў былі запрошаны ў сельскую бібліятэку на мерапрыемства “ У гасцях у Крапівы”, дзе вядучыя, бібліятэкар Петруковіч Н. І. і загадчык Дома культуры Ліс А. А., пазнаёмілі з творчасцю сатырыка і драматурга, правялі віктарыну на самага ўважлівага слухача.