Советы родителям - Лукская СШ

Разделы сайта

Советы родителям

      
    
У  працэсе фарміравання інтэлектуальнай асобы, развіцця здольнасцей уменне чытаць адыгрывае самую важную ролю.
   Спад агульнага развіцця дзяцей, вучоба без цікавасці тлумачацца крызісам чытання. Амерыканскі вучоны-нейрафізік, педагог Глен Доман звярнуў увагу: ”Паглядзіце на спіс дзесяці найлепшых вучняў любога класа – і вы зразумееце, што іх усіх аб’ядноўвае. Зразумець гэта проста – яны ўсе ўмеюць чытаць лепш за астатніх”. Навукова даказана, што вучань, пераходзячы з 4 у 5 клас, павінен чытаць без памылак, з поўным разуменнем прачытанага з хуткасцю 150 слоў за хвіліну ўголас і 180 слоў – сам сабе. Гэтыя лічбы забяспечваць якасць атрыманых ведаў з 5 класа, бо розніца паміж аб’ёмамі дамашняй работы на канец 4 класа і пачатак 5 складае 1,5-2 разы.  А аб’ём дамашніх і класных работ у 7 класе ў параўнанні з 8 класам мае розніцу ў 2 разы. Дзяржаўны стандарт навыку хуткасці чытання на канец 4 класа прадугледжвае 90-120 слоў за хвіліну, ён разлічаны на сярэднестатычнага вучня сярэдняга ўзроўню. Таму хуткасць 150-180 слоў у хвіліну з’яўляецца аптымальнай для паспяховай працы на ўроках і развіцця матываванасці і адоранасці. Дзіця, якое мае ніжэйшую хуткасць чытання, з’яўляецца закладнікам “няўдалых” вынікаў у навучанні ў пачатку 5 класа, гэта значыць з групы “харашыстаў-выдатнікаў” рэзка патрапіць у групу “адстаючых-няўдачнікаў”, а да пачатку 8 класа ўвогуле “ледзь-ледзь паспяваючых”.
Вынікам валодання навыкам пісьменнага і хуткага чытання з’яўляецца правільнае ўменне пераказваць тэкст з апорай на словы, са слоў настаўніка, вучня,і найвышэйшая форма пераказу – сціслы пераказ, усё гэта будзе неабходнай умовай для паспяховага авалодання ўсімі ведамі, як на II , так і на III ступені адукацыі ў школе.
   На першым месцы ў працэсе заахвочвання да чытання стаіць матывацыя. Кніга абавязкова павінна быць цікавай і зразумелай дзіцяці. Падбіраць творы для чытання вельмі складана, аднак, калі не падышла адна кніга, не варта настойваць на абавязковым яе прачытанні да канца, трэба прапанаваць другую, трэцюю… пакуль не знойдзецца тое, што да душы. У працэсе падбору літаратуры дапамагаюць так званыя топ-спісы тыпу “Сто кніг, якія варта прачытаць”. Гэтыя топы не заўсёды складаюцца прафесіяналамі, але справу сваю робяць: меркаванні дзяцей у многім залежаць ад агульнага меркавання групы.
   Развіццё чытацкага інтарэсу – справа не толькі школы. але і сям’і. Самы геніяльны чалавек павінен мець пэўную маральную базу: сістэму маральных каштоўнасцей і маральных табу, якія фарміруюцца і пры чытанні твораў класічнай літаратуры.
 

Настаўнік беларускай літаратуры В.П. Вайцюк