Архив новостей - Лукская СШ

Архив новостей

09.12.2016

Да Юбілею Максіма Багдановіча

Урачыстыя мерапрыемствы з нагоды юбілейнай даты адбыліся ў нашай школе

  9 снежня споўнілася 125 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. З гэтай нагоды ва ўсіх установах адукацыі праходзяць разнастайныя мерапрыемствы. Не засталася  ў баку ад гэтых падзей і наша школа. Так у суботу  вучні школы былі запрошаны на літаратурна-музычную кампазіцыю «Зорка Максіма», якая была прысвечана  творчасці і жыццю гэтага найвыдатнейшага беларускага паэта.   Вучні пазнаёміліся з некаторымі вершамі са зборніка «Вянок»  М. Багдановіча, даведаліся пра першае каханне паэта.

З задавальненнем праспявалі разам з дзяўчынкамі 8 класа раманс «Зорка Венера». Удзельнікі мерапрыества паспрабавалі сябе ў ролі паэтаў: прыдумвалі рыфмы да прапанаваных слоў.

   У якасці госця была запрошана на мерапрыемства загадчык сельскай бібліятэкі Н.І. Петруковіч, якая падрыхтавала выставу кніг пра Багдановіча  і пазнаёміла з ёю прысутных.

   У гэты ж дзень у вучняў нашай школы была мажлівасць паглядзець фільм кінатэатра «Радуга» «Свет поэзии Максима Богдановича», які выклікаў у гледачоў неадназначнае ўражанне.  

Падрыхтавана: Вайцюк В.П.