Архив новостей - Лукская СШ

Архив новостей

21.02.2017

Встреча с местным поэтом

   На жаль, часта так бывае, што мы шукаем прыгожае дзесьці далёка і не заўважаем, што яно побач з намі. У гэтым мы ўпэўніліся ў час сустрэчы з мясцовым паэтам Таццянай Аляксееўнай Антончык. Сустрэча адбылася 21 лютага і была прысвечана Дню роднай мовы.

   Т.А. Антончык  вельмі сціплы і шчыры чалавек. Усе прысутныя былі вельмі здзіўлены тым, што ў паэтычнай скарбонцы паэткі налічваецца каля сотні, а мо і болей вершаў, што яна рэдка, на жаль, дасылае свае вершы ў друк.

   Аказалася, што тэматычны дыяпазон яе лірыкі  даволі шырокі. Яна падзялілася з намі сваімі творчымі набыткамі, чытала вершы на беларускай і рускай мовах, вершы розныя па жанрах і настро, адказала на пытанні вучняў і настаўнікаў.

    Вашай увазе прапаноўваю ўрывак з байкі Т. А. Антончык “Абнова”.

Захацела бабка для сябе абнову,

Думае: “ Як з дзедам мне пачаць размову?”

І прысела ў думках ля парога:

--  Як жа раскруціць старога?

 

Трэба ж так да дзеда падабрацца,

Каб не змог ён адказацца.

І  паціху, слова к слову

Так і пачала размову:

 

-- Падары мне, дзед, спадніцу!

Я ж паеду ў сталіцу,

Па Нямізе пагуляю

І на модны кастынг завітаю…

      У выкананні паэта прагучалі вершы, прысвечаныя роднай вёсцы, матулі, дарагому мужу, каханню, прыродзе. Філасофская лірыка таксама знайшла адлюстраванне ў творчасці  Т. Антончык.

  А гэта адзін  з  яе любімых вершаў:

                   Осень

Подай мне милостыню, осень,

Кленовым золотым листом.

И отогрей мне душу, осень,

Рябин пылающим костром.

Ты одари меня богато

Червонным  золотом осин,

Дай утолить мне жажду, осень,

Вином из вызревших калин.

Укрой мне плечи теплым пледом

Из желто-рыжих тополей.

И дай мне надышаться вволю

Ветрами из твоих аллей.

     Творчых поспехаў Вам, Таццяна Аляксееўна, і да новых сустрэч!

                                                         

                                                     Настаўнік беларускай мовы і літаратуры В.П. Вайцюк