Архив новостей - Лукская СШ

Архив новостей

27.02.2017

ТЫДЗЕНЬ СЛАВЕСНАСЦІ Ў ЛУКСКАЙ ШКОЛЕ

       З  20 па 25 лютага ў нашай школе прайшоў Тыдзень славеснасці. За гэты час вучні школы  мелі магчымасць наведаць разнастайныя мерапрыемствы, на якіх гучала як беларуская, так і русская мовы.

     20 лютага, у панядзелак, увазе вучняў  была прапанавана насценгазета, выпушчаная да Дня роднай мовы. Газета знаёміла з гісторыяй паходжання свята, разнастайнымі цікавымі  фактамі пра беларускую мову.  Удзел  у прапанаванай літаратурнай  віктарыне дазволіў вучням атрымаць выдатныя адзнакі па беларускай  літаратуры.

    21 лютага, у аўторак, адбылася сустрэча з мясцовым паэтам Т.А. Антончык.  Пра сустрэчу « Паэты жывуць побач» чытайце матэрыял сайта школы за 22 лютага.  Вынікам гэтай сустрэчы  з'явіліся шматлікія вершы  дзяцей разнастайнага ўзроўню, у якіх вучні спрабавалі свае здольнасці.

 

    22 лютага, у сераду, у школе праходзіў Дзень красвордаў  па русскай мове і літаратуры. У выніку самыя актыўныя удзельнікі атрымалі граматы.

    А на  вялікіх перапынках увазе вучняў прапаноўваліся мультфільмы  на беларускай мове:  «Піліпка», «Дзед», « Рыцар, які  нікога не баіцца». Больш за ўсё дзеці ўпадабалі мультфільм кінастудыі «Беларусьфільм»  «Дзед», зняты па матывам  беларускай народнай казкі.

 

   24 лютага, у пятніцу, з вучнямі 3-6 класаў настаўнік  К.А. Козіч правяла інтэлектуальную гульню «Знатакі рускай мовы». У выніку самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі граматы.

  25 лютага, у субботу, вучні 5-8 класаў  здзейснілі падарожжа па родных мясцінах, у час якога  пабывалі на экскурсіі  ў музеі Запрудскай БШ,  наведалі святую крынічку і  мясцовую  царкву  ў в. Запруды.

 

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры В.П. Вайцюк