28 красавіка ў Лукскай школе, як і ва ўсім Кобрынскім раёне, праходзіла акцыя “Чытаем разам Купалу і Коласа”, прысвечаная 135-годдзю з дня іх нараджэння. На трэцім уроку ўсе настаўнікі-прадметнікі і настаўнікі пачатковых класаў на працягу 5-10 хвілін удзялілі ўвагу вялікім беларускім класікам—Я. Купалу і Я. Коласу, а урок беларускай мовы ў першым класе быў пабудаваны на матэрыяле гэтых вядомых пісьменнікаў.
У гэты ж дзень вучні, педагогі і госці школы мелі магчымасць паўдзельнічаць ў Вялікай беларускай дыктоўцы “Разам з народам” пра Я.Купалу па тэксце А. Мікуліч , у ходзе якой змаглі праверыць сваю граматнасць па беларускай мове. У час праверкі дыктовак тэкст дэманстраваўся па тэлевізары, што спрыяла лепшаму ўспрыманню і псіхалагічнаму камфорту ў працы.
Перад Вялікай беларускай дыктоўкай яе ўдзельнікі мелі мажлівасць паслухаць верш Я.Коласа “Вясной” у выкананні Н. Корац і ўбачыць інсцэніроўкі вершаў гэтага ж паэта “ У школку” і “Першы заработак. Дома” у выкананні вучняў 5 класа.
Удзельнікі, якія справіліся з дыктоўкай на выдатна, атрымалі прызы, а вучні яшчэ і адпаведныя адзнакі па мове.
А вучаніца 11 класа Ліс Яўгенія з нагоды юбілеяў пісьменнікаў падзялілася з прысутнымі сваім эсэ “Тытаны беларускай літаратуры”, прысвечаным вялікім класікам.
Падрыхтавана: Вайцюк В.П.