СУБОТА Ў ШКОЛЕ
У нашай школе ў суботу 7 кастрычніка з 9.45. да 10.50. для вучняў 5-8 класаў праходзіла гульня «Залацінкі мудрасці”. Гульня была прысвечана беларускім прыказкам і прымаўкам. Мэтай гэтай гульні з’яўлялася паглыбленне папярэдне набытых вучнямі ведаў пра тэматычную разнастайнасць і жанравую асаблівасць прыказак і прымавак.
Дзве каманды супернічалі ў конкурсах “Дапішы прыказку”, “Падбяры пару”, “Аднавіце прыказкі”. А адказы на гэтыя конкурсы вучні маглі ўбачыць на экране тэлевізара, што падалося дзецям незвычайным.
У конкурсе “Вясёлы апавядальнік” камандам за 5 хвілін неабходна было скласці невялікае апавяданне ці казку па любой беларускай прыказцы. У конкурсе “Магічныя лічбы” даведаліся, у чым заключаецца магія лічбаў 3,7,100.
Пры падвядзенні вынікаў гульні ўдзельнікаў чакалі прызы.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры В.П. Вайцюк