Архив новостей - Лукская СШ

Архив новостей

24.02.2018

Дзень роднай мовы ў Лукскай школе

Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму—на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае—гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць—калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны – гэта родна мова.

З. Бядуля

Дзень роднай мовы ў Лукскай школе

У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы, настаўнікамі і вучнямі нашай школы было праведзена акцыя “Чытаем, спяваем і размаўляем па-беларуску”.

  У кожным классе на 3-цім уроку Дню роднай мовы быў прысвечаны інфармацыйны блок , у час якога  вучні ўспаміналі гісторыю абвяшчэння ў свеце Міжнароднага дня роднай мовы, гаварылі аб ролі і значэнні беларускай мовы ў жыцці  нашага грамадства, чыталіся вершы пра мову, пра Радзіму.

         У час інфармацыйнага блоку на ўроку матэматыкі ў 4 класе:

 

 — на ўроку інфарматыкі ў 6 класе:

 

— на ўроку письма ў 1 класе:

 

 

   У ходзе акцыі акцыі “Чытаем, спяваем і размаўляем па-беларуску” быў праведзены конкурс на лепшае выкананне беларускай песні. У час  падрыхтоўкі  да конкурсу  ўдзялялася ўвага песням на словы паэтаў, вершы якіх праходзяцца па праграме ў школе. У ходзе конкурсу выявілася, што такія  класічныя песні спяваць складаней, чым беларускія народныя. Аднак гэта больш цікава і, напэўна, застаецца ў памяці на ўсё жыццё.

    Лепшыя беларускія песні ў выкананні вучняў:

  

 

  Вечна жыві, Беларусь!

Аўтар радкоў Рубец Дар’я, вучаніца 6 класа Лукскай школы.

Хай жыве БЕЛАРУСКАЯ мова,

Праз гады застаецца ў народзе,

Не знікае моцная слава

Праз вякі і нават тысячагоддзі.

 

Каб не раз ў блакітным небе

Вольны бусел зрабіў плаўны ўзмах,

Каб нашы людзі не жылі ў патрэбе,

Каб не было слёз іх ў вачах.

 

Хай жыве БЕЛАРУСКІ народ

На прасторах палёў і лясоў,

Праводзіць закат, сустракае ўзыход

На падворках сваіх слаўных хат.

 

За сцягі з чырвонай тканіны,

На якіх быў рыцар з мячом,

Паміралі калісьці мужчыны,

Мо, таму мы  мірна жывём.

 

Спадзяюся і веру: не раз я пачую

( Ад чаго ўсім сэрцам узганарусь)

Радасны заклік, гаворку такую:

“ Вечна жыві, БЕЛАРУСЬ!”

 

                                                                                                                Войтюк В.П.