Архив новостей - Лукская СШ

Архив новостей

21.02.2019

Дзень роднай мовы

У нашай школе адбыўся шэраг масавых мерапрыемстваў!

Падрыхтоўка да Дня роднай мовы пачалася ў нашай школе яшчэ ў аўторак з прагляду мультфільмаў на беларускай мове. На кожным перапынку ў вучняў была мажлівасць пазнаёміцца з мультфільмамі розных кінастудый, але ў перакладзе на беларускую мову. Самым палюбіўшыміся аказаліся серыі мультфільма “Свінка Пэпа”.

У сераду ў школе праходзіў конкурс на лепшага чытальніка верша на беларускай мове, у якім прынялі ўдзел не толькі вучні 5-11 класаў, але і вучні 3 класа. Пераможцам конкурса з’яўляецца вучаніца 10 класа Давыдовіч Вікторыя з вершам П. Панчанкі “Герой”

 

21 лютага Дзень роднай мовы ў Лукскай школе пачаўся з акцыі “ Размаўляй са мной па-беларуску”, якая падразумявала на працягу ўсяго дня зносіны паміж настаўнікамі, вучнямі і тэхперсаналам толькі на беларускай мове. Трэба сказаць, што вучні адразу захапіліся акцыяй і падтрымлівалі на працягу ўсяго дня.

 

   У рэспубліканскім конкурсе “ Буслік-2019” прыняло ўдзел 15 вучняў.

 

 

У Вялікай беларускай дыктоўцы прынялі ўдзел не толькі вучні 5- 11класаў, але і прадстаўнікі бацькоў, настаўнікі і нават тэхперсанал.

 

 

Закончыўся Дзень роднай мовы ў сельскай бібліятэцы. Вучні 8, 10 і 11 класаў наведалі папрысутнічалі на літаратурнай гасцёўні “Я—акіяна жытняе калоссе”, прысвечанай А.Куляшову.

 

 

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры В.П. Вайцюк