Архив новостей - Лукская СШ

Архив новостей

22.02.2021

Чытаем, спяваем і размаўляем па-беларуску!

У  рамках раённай акцыі «Чытаем, спяваем і размаўляем па-беларуску», прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы, у Лукскай школе прайшоў шэраг мерапрыемстваў.

У час падрыхтоўкі да святкавання вучні школы прынялі ўдзел у літаратурным інтэрнэт-конкурсе “ Азбука пачуццяў. У рэспубліканскім конкурсе “Буслік—2021”, які адбыўся 18 лютага, паўдзельнічала каля 25 % вучняў школы.

19 лютага ў школе прайшла Вялікая беларуская дыктоўка, падчас якойправерыць і ўдасканаліць свае веды змаглі ўсе жадаючыя. Найлепш з дыктоўкай справіліся вучаніцы 11 класа Берднік Кацярына і Леліч Вікторыя.

Урок беларускай літаратуры ў 11 класе ў гэты дзень быў прысвечаны вывучэнню творчасці паэтаў, пісьменнікаў-юбіляраў. Кніжная выстава “Жывая спадчына” пазнаёміла вучняў з творамі І. Мележа, К. Крапівы, П. Місько, І. Шамякіна.