Архив новостей - Лукская СШ

Архив новостей

04.09.2021

Дзень беларускага пісьменства ў нашай школе

Мова продкаў нашых і нашчадкаў—
Шэпт дубровы і пчаліны звон, —
Нам цябе ласкава і ашчадна
Спазнаваць ажно да скону дзён…

Г. Бураўкін

4 верасня ў Лукскай сярэдняй школе ў вучняў 5-8 класаў адбылася гульня-падарожжа “Святло друкаванага слова”, прысвечаная Дню беларускага пісьменства.

З дапамогай відэа вучні акунуліся ў гісторыю ўзнікнення кнігі, успомнілі этапы, якія пераадолела кніга, каб дайсці да сучаснага чытача.

На свята завіталі госці з далёкай мінуўшчыны, у якіх з лёгкасцю вучні пазналі Е. Полацкую і Ф. Скарыну. Яны ж увайшлі ў склад журы ў час конкурснай праграмы, прысвечанай беларускаму слову.

Вучні збіралі прыказкі, разгадвадвалі рэбусы, складалі чатырохрадкоўі, прысвечаныя кнізе, чыталі вершы, паўтарылі правілы карыстання кнігай.

Вайцюк В.П.