Архив новостей - Лукская СШ

Архив новостей

19.02.2022

Mоўны турнір “Займальна па-беларуску…”

        У суботу 19 лютага ў нашай школе сярод вучняў 3-8 класаў праходзіў моўны турнір  “Займальна па-беларуску…”,  прысвечаны Дню роднай мовы.  У самым пачатку   з дапамогай прэзентацыі ўдзельнікі  мерапрыемства ўспомнілі паходжанне гэтага свята, затым перайшлі да конкурснай праграмы.

   Асаблівую цікавасць у дзяцей выклікала разгадванне рэбусаў па- беларуску.   А конкурс “Моўны дождж” выклікаў сапраўдны дух спаборніцтва, бо кожны стараўся скласці як мага больш  беларускіх слоў з літар, якія “праліліся з хмары”. 

   З дапамогай слоў,  да якіх патрэбна было падабраць рыфмы, паспрабавалі хоць на хвілінку стаць паэтамі і ўбачылі, што гэта  далёка не  проста. А ўзнаўленне прыказак дапамагло вучням не проста ўспомніць алфавіт, але і адзначыць, якое месца займае кожная літара ў ім. Час праляцеў непрыкметна. Разыходзіліся дзеці з адчуваннем, што наперадзе свята.

Вайцюк В.П.