Чарговая экскурсія праведзена ў нашым музеі “Памяць”. Яна называлася “Збожжавыя культуры”. Экскурсавод Паліна Якель прадэманстравала ўзоры сельскагаспадарчых культур, перспектыўных гатункаў збожжавых, зернебабовых і тэхнічных культур.

Навучэнцы праслухалі гісторыю з’яўлення збожжавых культур у Беларусі, іх апрацоўку. Успомнілі абрады і звычаі, звязаныя з земляробствам, паглядзелі асноўныя традыцыйныя прылады ўборкі ўраджаю, якія ёсць у музеі.

Экскурсія садзейнічае пашырэнню ведаў пра разнастайнасць сельскагаспадарчых раслін і сучасную сельскую гаспадарку, спрыяе набыццю неабходных ведаў пра дасягненні аграпрамысловага комплексу, прызначэнне, сутнасць і перспектывы развіцця аграрных прафесій. Спадзяёмся, што яна стала карыснай для ўсвядомленага прафесійнага самавызначэння.

У час правядзення экскурсіі
Кіраўнік музея “Памяць” Козіч К.А.