Архив новостей - Лукская СШ

Архив новостей

24.09.2022

Тыдзень роднай мовы ў нашай школе

Вынікі =)

З 19 па 23 верасня 2022 года ў нашай школе як і ва ўсіх установах агульнай сярэдняй адукацыі рэспублікі праходзіў Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

   Адкрылі тыдзень 19 верасня акцыяй “Размаўляй са мной па-беларуску”. У гэты ж дзень вучні розных класаў працавалі над стварэннем інтэрактыўнага воблака слоў “Маё любімае слова па-беларуску”. Трэба адзначыць, што гэты від працы захапіў усіх неабыякавых да беларускай мовы. Хто імкнуўся знайсці самабытнае, адметнае, хтосьці смешнае, на яго думку, слова. Знаходзіліся такія, што хацелі здзівіць нейкім словам. Многім прыйшлося лішні раз зазірнуць у беларускія слоўнікі.

   Малодшых школьнікаў зацікавіў флаер-фэст “Мой родны кут, як ты мне мілы...” Яны стараліся сваімі малюнкамі перадаць любімыя куточкі ў родных вёсках.

   У чацвер была праведзена адкрытая акцыя “Чытаем вершы пра родную мову”, у час якой прагучалі вершы У. Дубоўкі, Я. Сіпакова, А. Пысіна, Я. Янішчыц, А. Грачанікава і іншых аўтараў. Вершы гучалі не толькі   ў выкананні вучняў, але і  прадстаўнікоў журы.