Архив новостей - Лукская СШ

Архив новостей

16.11.2022

Радзімы верныя сыны

Волаты Зямлі беларускай!

На працягу лістапада ў Лукскай сярэдняй школе адбываюцца мерапрыемствы, прысвечаныя класікам беларускай літаратуры Я.Купалу і Я. Коласу, 140-годдзе якіх адзначаецца ў гэтым годзе.

А 16 лістапада вучняў і настаўнікаў школы запрасіла публічная бібліятэка вёскі Лука на літаратурна-музычную кампазіцыю “Купала і Колас—народа душа і голас”, у час якой вучні прынялі актыўны ўдзел: успомнілі, што ведаюць з біяграфіі гэтых пісьменнікаў, даведаліся пра новыя факты з іх жыцця, чыталі вершы класікаў на памяць, слухалі песні на словы паэтаў-юбіляраў, паўдзельнічалі ў віктарыне.

А  кніжна-ілюстраваная выстава "Радзімы верныя сыны” размешчаная на першым паверсе школы працягвае вабіць не толькі старэйшых вучняў, але і малодшых.