Архив новостей - Лукская СШ

Архив новостей

18.02.2023

“Падарожжа” ў свет беларускай мовы

Цікавая і карысная гульня!

У суботу 18 лютага ў нашай школе адбылася гульня-падарожжа па прадметных станцыях, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. У гэтай гульні прынялі ўдзел вучні 3-8 классаў. Падарожжа працякала па наступных станцыях: лінгвістычная, матэматычная, гістарычная, геаграфічная, выяўленчае мастацтва, музычная.

Асабліва малодшых вучняў уразіла матэматычная станцыя, дзе прыйшлося разгадваць рэбусы, а таксама батанічная і заалагічная, бо ў гэтым узросте разгадваць загадкі для іх любімая справа.

Сярэдняе звяно зацікавілася лінгвістычнай, гістарычнай і геаграфічнай станцыямі. А закончылася падарожжа музычнай станцыяй, у час якой усе дружна праспявалі “Купалінку”, песню, якая з’яўляецца музычнай візітоўкай Беларусі.