У рамках Тыдня беларускай мовы 24 лютага была праведзена літаратурная кампазіцыя “Чалавек, які аб’яднаў нацыю”, прысвечаная 105-годдзю з дня нараджэння П.М. Машэрава – першага сакратара Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі Беларускай ССР (1965—1980), Героя Савецкага Саюза, Героя Сацыялістычнай Працы.
З іменем Машэрава звязана стварэнне мемарыяльных комплексаў «Брэсцкая крэпасць-герой», «Хатынь», «Прарыў», адкрыццё Кургана Славы. Ён працаваў у 1955-1959 гадах на пасадзе першага сакратара Брэсцкага аб’яднанага абкама КПБ.
Члены Савета школьнага музея “Памяць” Багдановіч Алена і Ліс Паліна азнаёмілі вучняў з жыццём і грамадскай дзейнасцю Пятра Міронавіча, прачыталі вершы ў яго гонар. Школьнікі паглядзелі таксама відэа па гэтай тэме.