Масленіца — старажытнае славянскае свята. У народным календары няма канкрэтнай даты. Свята пачынаецца роўна за восем тыдняў да Вялікадня (у гэтым годзе з 20 лютага) і працягваецца тыдзень.
Яно стала традыцыйным у нашай школе. 25 лютага ў рамках Тыдня беларускай мовы яго праводзілі члены гуртка “Музеязнаўства” Дзіброва Анастасія і Талстунова Дзіяна.
У час правядзення мерапрыемства вядучыя паказалі жанравыя асаблівасці, тэматычную разнастайнасць, нацыянальную адметнасць абрадаў Масленіцы.
Вучні школы і дарослыя з задавальненнем удзельнічалі ў розных конкурсах, спявалі песні, а пасля традыцыйна частаваліся блінамі, мёдам і іншымі прысмакамі.
На жаль, надвор’е не дазволіла спаліць пудзіла Масленіцы.