З 20 па 26 лютага ў нашай школе праходзіў тыдзень роднай мовы, прысвечаны Міжнароднаму дню.
На працягу тыдня вучні мелі магчымасць пазнаёміцца бліжэй з роднай мовай. Так пачатковыя класы змаглі звярнуць увагу на мультфільмы на беларускай мове, пагуляць у беларускія народныя гульні “Маша”, “Жмуркі”, якія суправаджаліся беларускамоўным тэкстам і спрыялі ўзбагачэнню лексікі. Акрамя гэтага пачаткоўцы прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў, прысвечаных роднаму краю.
Вучні 5-11 классаў праз Вялікую беларускую дыктоўку змаглі выявіць, хто з іх самы граматны ў школе. А ў час конкурсу найлепшага чытальніка верша пра Радзіму таксама выявіліся пераможцы. Акрамя гэтага, Кужко Артур, вучань 8 класа, падзяліўся сваёй пробай пяра - прачытаў асабісты верш пра мову.
У рамках тыдня роднай мовы вучні школы пазнаёміліся з літаратурнай кампазіцыяй пра П. Машэрава, чалавека, які аб’яднаў нацыі.
А закончыўся тыдзень святкаваннем Масленіцы, святам, якое вельмі паважаюць беларусы.