Архив новостей - Лукская СШ

Архив новостей

19.11.2014

Словы падзякі

Ёсць педагогі, адна прысутнасць якіх у школе насычае яе пазітыўнай энергетыкай і асаблівым прывабным святлом. Менавіта такім чалавекам – энергічным, крэатыўным, адказным, сапраўдным прафесіяналам сваёй справы – з’яўляецца класны кіраўнік 9 класа Лукскай сярэдняй школы, настаўнік рускай мовы і літаратуры Ала Рыгораўна Шпак

   Ёсць педагогі, адна прысутнасць якіх у школе насычае яе пазітыўнай энергетыкай і асаблівым прывабным святлом. Менавіта такім чалавекам – энергічным, крэатыўным, адказным, сапраўдным прафесіяналам сваёй справы – з’яўляецца класны кіраўнік 9 класа Лукскай сярэдняй школы, настаўнік рускай мовы і літаратуры Ала Рыгораўна Шпак. Мы, бацькі і вучні 9 класа, вельмі удзячны лёсу, што менавіта нам пашанцавала плыць па акіяне ведаў побач з Алай Рыгораўнай. За якую б справу не ўзялася Ала Рыгораўна- будзь то звычайны ўрок, бацькоўскі сход, удзел у раённых або абласных мерапрыемствах – усё абавязкова атрымліваецца і як вынік: шмат узнагарод самага рознага ўзроўню. “Жыццё даецца, каб жыццё тварыць.Не марнаваць, не нішчыць, не бурыць,-Тварыць!” Думаецца, менавіта пад такім дэвізам працуе паважаная настаўніца. Між тым, разам з вучнямі і бацькамі Алу Рыгораўну цэняць і паважаюць калегі. На пярэдадні дня нараджэння хоцацца павіншаваць яе са святам і выказаць шчырыя словы падзякі за добрасумленнасць, любоў да дзяцей і сваёй прафесіі. Прафесіі, у якой Ала Рыгораўна сапраўды выступае Настаўнікам з вялікай літары.

                                           З павагаю, бацькі і вучні 9 класа Лукскай СШ