Архив новостей - Лукская СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2026

Дзень роднай мовы ў нашай школе

Мова — не гук, а наша сэрца, гісторыя і будучыня!

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Да гэтага свята ў школе для дзяцей загадзя падрыхтавалі фотазону, дзе вучні маглі не толькі сфатаграфавацца, але і пазнаёміцца з цікавымі матэрыяламі пра мову, а таксама заразіцца цудоўным настроем.

20 лютага на перапынках у вучняў школы была магчымасць паглядзець кліпы на беларускія песні, а таксама патанчыць пад іх мілагучнае гучанне. Не абышлося нават без «белага» танца, які заахвоціў да ўдзелу ў імпрэзе астатніх дзяцей.

Пасля ўрокаў вучняў 5–10 класаў запрасілі ў падарожжа квэст-гульня «У лабірынтах слова». Каманда «Каласочкі», якая стала пераможцай, атрымала сертыфікаты на +1 бал да атрыманай адзнакі, якія можна скарыстаць на любым уроку беларускай мовы.

Удзельнікаў чакала пагружэнне ў свет беларускага слова. Вучням трэба было праявіць кемлівасць, эрудыцыю і камандны дух, каб прайсці восем станцый з рознымі выпрабаваннямі.


«Чароўны куфэрак роднай мовы» раскрыў свае таямніцы для вучняў пачатковых класаў. Дзеці гулялі ў перакладчыкаў, успаміналі беларускія прыказкі і прымаўкі, фразеалагізмы, казкі, разгадвалі загадкі і танцавалі.

У заключэнні свята ўсе ўдзельнікі атрымалі ўзнагароды!