
У Лукскай школе 7 сакавіка прайшоў незвычайны квест, прысвечаны Году беларускай жанчыны. Дзве каманды вучняў адправіліся ў падарожжа па старонках гісторыі, каб даведацца пра тых, хто праславіў нашу зямлю — ад старажытных князёўнаў да сучасных герояў.

Маршрут складаўся з некалькіх тэматычных станцый:
- «Святыя і княгіні»: тут успаміналі Еўфрасінню Полацкую, Рагнеду і Францішку Уршулю Радзівіл.
- «Подзвіг жанчыны на вайне»: станцыя, прысвечаная жанчынам у гады вайны — Веры Харужай і Зінаідзе Тусналобавай-Марчанка.
- «Навука і тэхналогіі»: вучні даведаліся пра касманаўтку Марыну Васілеўскую, генетыка Любоў Хатылёву і іншых навукоўцаў.
- «Код нацыянальнай культуры»: самае вясёлае выпрабаванне — загадкі пра рушнік, сарочку, пояс і намітку. Усе з задавальненнем адгадвалі беларускія народныя галаломкі.
- «Беларуская ракета»: станцыя, прысвечаная легендарнай біятланістцы Дар'і Домрачавай. Тут правяралі не толькі веды пра яе перамогі, але і «снайперскую» меткасць.

Фіналам стала станцыя «Ты — працяг гісторыі», дзе кожны ўдзельнік змог паразважаць пра тое, якую справу ён зробіць для Беларусі.
